BE RU EN

Прэм'ер Індыі адмовіўся прыехаць да Пуціна на парад 9 траўня

  • 30.04.2025, 12:36

Пяскоў не змог назваць прычыну.

Прэм'ер Індыі Нарэндра Модзі не прыняў запрашэння Уладзіміра Пуціна наведаць Маскву 9 траўня, каб узяць удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды 80-годдзя перамогі ў Вялікай айчыннай вайне.

Лідар Індыі, які атрымаў афіцыйнае запрашэнне ў пачатку красавіка, «не прыедзе», паведаміў у сераду прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў. «Індыя будзе прадстаўленая, але не на вышэйшым узроўні», – сказаў ён, не ўдакладніўшы прычыну адмовы Модзі.

Пяскоў дадаў, што сярод гасцей парада будзе старшыня КНР Сі Цзіньпін. «Будзе асобны візіт старшыні Сі, якому мы надаём вялікае значэнне і рыхтуемся», – падкрэсліў ён (цытаты паводле «Інтэрфаксу»).

У лютым крыніца ТАСС распавядала, што візіт Модзі ў Маскву на 9 траўня адбудзецца «з вялікай імавернасцю». Таксама разглядаўся ўдзел індыйскіх вайскоўцаў у парадзе на Краснай плошчы, сцвярджала крыніца.

Апошнія навіны