BE RU EN

Памёр хлопчык з Крывога Рога, кадры рэанімацыі якога абляцелі СМІ

  • 5.04.2025, 10:32

У момант выбуху ракеты РФ хлопчык з бабуляй якраз вярталіся дадому з пляцоўкі.

Расея атакавала балістычнай ракетай Крывы Рог 4 красавіка. Удар прыпаў на жылы масіў побач з дзіцячай пляцоўкай. Трохгадовы Цімафей якраз вяртаўся з бабуляй з дзіцячай пляцоўкі. Кадры рэанімацыі хлопчыка адразу пасля ўдару патрапілі ў сетку. На відэа відаць бацькі дзіцяці, якія стаялі побач, упрошвалі яго выратаваць. Але не выйшла.

Мама Цімафея Валерыя распавяла інтэрнэт-выданню «Свої | Кривій Ріг», што сын не выжыў. Яна адзначыла, што ў момант выбуху хлопчык з бабуляй якраз вярталіся дадому з пляцоўкі. Сама жанчына была дома, адразу пабегла на вуліцу да родных.

Дзіцяці надавалі дапамогу на месцы. «Пульс ледзь прабіваецца. Рэанімацыя!» - казалі спецыялісты. Пасля гэтага дзіця спрабавалі рэанімаваць. Усё гэта і патрапіла на відэа.

У суботу 5 красавіка стала вядома, што хлопчыка выратаваць не ўдалося.

- Цімафейка быў вельмі энэргічным дзіцем, быў захоплены космасам і ракетамі касмічнымі. Вельмі любіў збіраць божых каровак і жукоў, - кажа Валерыя.

Нагадаем, падчас нападу Расеі 4 красавіка 2025 г загінулі 19 чалавек, сярод якіх 9 дзяцей. З 7 да 9 красавіка ў Крывым Рогу абвешчаныя дні жалобы па загінулых.

Апошнія навіны