BE RU EN

У Менску пазадарожнік занесла на дарозе, і ён пратараніў легкавік

  • 6.04.2025, 13:29

Аварыю паказалі на відэа.

Увечары на вуліцы Прытыцкага ў Менску адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам двух аўтамабіляў. Паводле інфармацыі ДАІ, 33-гадовы кіроўца Volkswagen Touareg, рухаючыся паблізу дома №105, не справіўся з кіраваннем і сутыкнуўся з спадарожным Volkswagen Polo, піша «Анлайнер».

Ад удару легкавы аўтамабіль вылецеў за межы праезнай часткі і рэзнуўся ў святлафор. У выніку здарэння пацярпела 60-гадовая пасажырка Volkswagen Polo – яе даставілі ў медыцынскую ўстанову для абследавання.

Прычынай ДТЗ, паводле папярэдніх звестак, сталі невыкананне кіроўцам умоваў надвор'я і няправільны выбар хуткасці руху. Абставіны аварыі ўдакладняюцца.

Апошнія навіны