BE RU EN

Украінскія артылерысты магутна адпрацавалі па пазіцыях расейцаў

  • 6.04.2025, 15:49

Знішчаныя гаўбіцы і склады ворага.

Украінская артылерыя атакавала пазіцыі расейскіх захопнікаў. Былі знішчаныя варожыя гаўбіцы, склады і жывая сіла РФ.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на 44 асобную артылерыйскую брыгаду імя гетмана Данілы Апостала ў Facebook.

«Аперацыя – дэмілітарызацыя. Захопнікі штодня адчуваюць пякельны агонь нашай артылерыі. Трапным стрэламі знішчаныя варожыя гаўбіцы Мста-Б, Д-30, палявыя склады боепрыпасаў і асабовы склад ворага», – гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны