BE RU EN

УЕФА выдала беларускай федэрацыі футболу амаль восем мільёнаў еўраў

  • 6.04.2025, 15:54

Спартовая арганізацыя апублікавала фінансавую справаздачу.

УЕФА апублікаваў фінансавую справаздачу, з якой стала вядома, што АБФФ за мінулы сезон атрымала 7,9 мільёнаў еўраў, паведамляе «Еўрарадыё».

За што УЕФА дае грошы беларускай федэрацыі?

• 111 тысячаў еўраў – за ўдзел клубаў у Лізе Еўропы;

• 222 тысячы еўраў – за ўдзел клубаў у Лізе чэмпіёнаў;

• 700 тысячаў еўраў – салідарная выплата праз лінію клубнага футболу з фонду Лігі чэмпіёнаў для рэалізацыі праграмаў Hat-Trick;

• 907 тысячаў еўраў – інвестыцыі праграмы Hat-Trick праз лінію нацыянальных камандаў;

• 1,6 мільёна еўраў – адлічэнні на развіццё маладзёжнага футболу з фонду Лігі чэмпіёнаў клубам, якія не ўдзельнічалі ў еўракубках;

• 1,669 мільёнаў еўраў – штогадовая салідарная выплата праз лінію нацыянальных камандаў;

• 2,661 мільён еўраў – за ўдзел клубаў у Лізе канферэнцый.

Апошнія навіны