УСУ знішчылі «буханку» з расейскімі штурмавікамі
- 7.04.2025, 9:55
Відэа.
На Пакроўскім кірунку фронту ўкраінскія кулямётчыкі з 59-й асобнай штурмавой брыгады імя Якава Гандзюка знішчылі расейскую так званую «буханку», набітую варожымі штурмавікамі.
Відэа расстрэлу варожай тэхнікі распаўсюдзілася ў сацсетках. Дзякуючы дакладнай і трапнай працы ўсе, хто знаходзіўся ў мікрааўтобусе, былі ліквідаваныя.