BE RU EN

У цэнтры Кіева ўзарваўся аўтамабіль

  • 7.04.2025, 12:24

Што вядома.

На вуліцы Антановіча ў Галасееўскім раёне Кіева ў панядзелак, 7 красавіка, загарэўся легкавы аўтамабіль. Перад гэтым жыхары чулі выбух, паведамляюць у сетцы.

Вядома, што аўто ўспыхнула ў двары жылога дома недалёка ад станцыі метро Алімпійская.

У ДСНС расказалі, што паведамленне аб пажары паступіла а 10:08. Адбылося ўзгаранне легкавога аўтамабіля Nissan у двары шасціпавярховага дома, пажар ужо ліквідавалі.

Ахвяр і пацярпелых няма.

Апошнія навіны