BE RU EN

Прэм'ер-міністр Ізраіля прыехаў у ЗША

  • 7.04.2025, 19:24

Ён плануе сёння сустрэцца з Трампам.

Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху 7 красавіка прыбыў у Злучаныя Штаты Амерыкі. У яго, магчыма, адбудзецца сустрэча з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, паведамляе The Times of Israel.

Як піша выданне, Нетаньяху ўжо сустрэўся са спецыяльным пасланнікам ЗША на Блізкім Усходзе Стывам Уіткафам.

А вось сустрэча з Трампам адбудзецца ў Белым доме а 13:00 паводле мясцовага часу, а 20:00 паводле Менску.

Раней Нетаньяху заяўляў, што падчас візіту ў ЗША плануе абмеркаваць тарыфны рэжым, які таксама быў навязаны Ізраілю.

Апошнія навіны