З паліц беларускіх крам знікнуць турэцкія лімоны
- 8.04.2025, 9:47
У чым справа?
Неспрыяльныя ўмовы надвор'я ў міжземнаморскіх правінцыях Турцыі прывялі да таго, што краіна пастанавіла на час забараніць вываз лімонаў за мяжу, піша Myfin.by.
Як паведамляецца, Мінгандлю і Мінсельгас Турцыі ўзгаднілі прыняцце пастановы аб часовым прыпыненні экспарту лімонаў мясцовай вытворчасці з 8 красавіка.
Такая мера абумоўлена імкненнем абараніць і нарасціць унутраную вытворчасць, а таксама прадухіліць спекулятыўны рост цэн на фоне замаразкаў, якія ўдарылі па шэрагу паўднёвых рэгіёнаў краіны, асабліва па Адане, Мерсіну і Хатаю.
Адзначаецца, што дзяржорганы будуць уважліва адсочваць рыначную сітуацыю і пры неабходнасці прымаць дадатковыя меры.
Варта адзначыць, што ў 2024 годзе з Турцыі ў розныя краіны, у тым ліку ў Беларусь, было адпраўлена больш за 1,6 млн. тон цытрусавых на суму звыш 1 млрд. даляраў.
Найбольш часта на экспарт ішлі турэцкія мандарыны, лімоны, апельсіны і грэйпфруты.
У пяцёрку найбуйных імпарцёраў падобнай прадукцыі ўвайшлі Расея, Ірак, Украіна, Румынія і Польшча.