BE RU EN

УСУ пакаралі расейскага забойцу, які чыніў зверствы ў Бучы

  • 8.04.2025, 15:16

Ваеннага злачынцу ліквідавалі.

Узброеныя сілы Украіны знішчылі 24-гадовага расейскага вайскоўца Руслана Амаралінава, які ўваходзіў у склад 234-га пскоўскага дэсантна-штурмавага палка і ўдзельнічаў ва ўчыненні ваенных злачынстваў у Бучы.

Пра гэта паведаміў палкоўнік Анатоль Штэфан у сацсетках, спасылаючыся на звесткі расейскіх паблікаў.

"Ліквідаваны чарговы злачынец, які ўчыняў зверствы ў Бучы ў лютым-сакавіку 2022 года", - адзначыў Штэфан.

Паводле інфармацыі расейскіх СМІ, Амаралінаў апошнія гады пражываў у Пскове, да поўнамаштабнага ўварвання працаваў аўтакранаўшчыком.

Існуюць супярэчлівыя звесткі наконт месца яго ліквідацыі: адны крыніцы сцвярджаюць, што гэта адбылося ў Белгародскай вобласці, іншыя - у Курскай.

Апошнія навіны