BE RU EN

Эстонія дазволіць вайскоўцам знішчаць падазроныя судны

  • 8.04.2025, 10:52

Аднак ёсць нюанс.

Парламент Эстоніі хоча дазволіць Сілам абароны і Вайсковым марскім сілам выкарыстоўваць вайсковую сілу да гандлёвых суднаў. Аднак ёсць нюанс.

Пра гэта паведамляе ERR.

Як піша выданне, дазвол па выкарыстанне вайсковай сілы можна будзе выкарыстоўваць да гандлёвых суднаў, якія падазраюцца ў намеры пашкодзіць падводныя кабелі і іншыя інфраструктурныя аб'екты. Адпаведны законапраект эстонскія ўлады будуць разглядаць на пасяджэнні 9 красавіка.

«У крайнім выпадку вайскоўцы будуць мець права патапіць падазронае судна, якое не падпарадкоўваецца іх загадам», - піша выданне.

Мэта такіх змен - дазволіць вайскоўцам прадухіляць такія інцыдэнты, як свядомы абрыў замежнымі гандлёвымі суднамі марскіх кабеляў і пашкоджанні іншых аб'ектаў інфраструктуры. Бо апошнім часам колькасць такіх выпадкаў узрасла.

У той жа час, старшыня камісіі па абароне Калеў Стойчэску заявіў, што прыняцце закона і патапленне судна - гэта надзвычайная мера, якая будзе выкарыстоўвацца толькі "ў вельмі экстрэмальных умовах, калі трэба ратаваць многіх людзей, каб прадухіліць катастрофу".

"Калі Вайсковыя марскія сілы і Сілы абароны будуць выкарыстоўваць гэты закон, то ў іх павінны быць як дыпламатычнае абгрунтаванне, так і адпаведныя сродкі, гэта значыць судна, узбраенне, а таксама заканадаўчае і дыпламатычнае забеспячэнне", - расказаў былы камандзір ВМС Юры Саска.

Апошнія навіны