BE RU EN

У Беларусі аднавілі электразабеспячэнне ўсіх населеных пунктаў

  • 8.04.2025, 12:24

Энэргетыкі працавалі над ліквідацыяй наступстваў стыхіі два дні.

У Беларусі аднавілі электразабеспячэнне ўсіх населеных пунктаў. Энэргетыкі працавалі над ліквідацыяй наступстваў стыхіі два дні, паведамляе Мінэнэргетыкі.

Праблем нарабілі снегапады і парывісты вецер. Электрычнасць знікала ў больш як 840 населеных пунктах краіны. Усе рамонтныя работы былі закончаныя вечарам 7 красавіка.

Энэргетыкі працавалі ў складаных варунках надвор'я. Усяго для работ залучалася блізу 150 брыгад - больш за 600 чалавек, 200 адзінак тэхнікі.

Апошнія навіны