BE RU EN

Адыёзную наваполацкую суддзю Балаболаву адправілі ў адстаўку

  • 8.04.2025, 12:35

На яе рахунку сотні палітычных працэсаў.

У адстаўку адправілі суддзю з Наваполацка Зінаіду Балаболаву, якая неаднаразова давала арышт паводле палітычна матываваных справах жыхарам горада, паведамляе тэлеграм-канал "Віцебск, я гуляю!".

Прозвішча Балаболавай фігуруе ва ўказе "Аб прызначэнні і вызваленні суддзяў", які 7 красавіка падпісаў Аляксандр Лукашэнка. У дакуменце сказана, што яна вызваляецца ад сваёй пасады "ў сувязі з выхадам у адстаўку".

Як піша “Віцебск, я гуляю!”, Балаболава ўвайшла ў гісторыю як суддзя, “якая вынесла найбольшую колькасць пастаноў паводле палітычных адміністрацыйных спраў на Віцебшчыне”. Менавіта яна адправіла пад арышт былую прафзвязную лідарку наваполацкага “Нафтана” Вольгу Брыцікаву, навапалачаніна з грамадзянствам ЗША і Украіны Мікалая Шугаева; жанчыну, якая выступіла на школьнай лінейцы супраць вайны, і многіх іншых.

Са звестак ініцыятывы “Грамадзянскі кантроль судовай сістэмы”, Балаболава вынесла не менш за 120 палітычна матываваных пастаноў (згодна з інфармацыяй праваабарончага цэнтра “Вясна” — разгледзела 268 адміністрацыйных спраў), прызначыла прынамсі 1089 дзён адміністрацыйнага арышту, пастанавіла спагнаць штрафы на 200 тысяч рублёў, піша "Позірк".

За сваю дзейнасць унесеная ў санкцыйныя спісы Еўразвязу і Канады.

Апошнія навіны