Прэм'ер Бельгіі анансаваў новы пакет дапамогі Украіне
- 8.04.2025, 18:27
На €1 млрд.
Прэм'ер-міністр Бельгіі Барт дэ Вевер падчас візіту ў Кіеў абвясціў пра новы пакет дапамогі Украіне ў суме €1 млрд. Аб гэтым ён сказаў падчас прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім 8 красавіка, інфармуе агенцтва «Інтэрфакс-Украіна».
«Тут прысутнічае наш міністр замежных спраў Максім Прэво, а таксама наш міністр абароны, які ганарыцца тым, што можа абвясціць аб новай пастанове аб пакеце дапамогі на €1 млрд на 2025 год з амбіцыяй надаваць, прынамсі, 1 млрд штогод цягам майго тэрміну ў рамках двухбаковай вайсковай дапамогі», – сказаў дэ Вевер.
Ён дадаў, што міністр абароны Бельгіі Тэа Франкен «мае спіс рэчаў, якія яны збіраюцца зрабіць у вельмі кароткія тэрміны ў найбліжэйшай будучыні».