BE RU EN

Дзесяцігадовая беларуска стала медалісткай чэмпіянату Ізраіля ў мастацкай гімнастыцы

  • 8.04.2025, 19:05

Яе сям'я ўцякла з Беларусі ад рэпрэсій.

На чэмпіянаце Ізраіля ў мастацкай гімнастыцы сярэбраны медаль здабыла 11-гадовая Марта Барадзіна. Яе сям'я была вымушаная пакінуць Беларусь з палітычных прычын, паведамляе «Радыё Свабода».

Дзяўчынка плануе працягваць заняткі гімнастыкай і хоча выйсці на дарослы прафесійны ўзровень.

“За два гады хачу гэта зрабіць. Здаць усе нарматывы і выйсці ў прафесійную лігу. Мне для гэтага трэба будзе шмат трэніравацца і ўвесь час перамагаць ва ўсіх чэмпіянатах», - кажа Марта.

Бацьку Марты Алега Барадзіна 29 сакавіка 2022 года затрымалі ў Гомелі за фатаграфіі расейскіх вайскоўцаў, якія ўдзельнічалі ў нападзе на Украіну. Мужчына сфатаграфаваў двух нецвярозых вайскоўцаў, якія ішлі з крамы з пакетамі прадуктаў і алкаголю. Яму прысудзілі «суткі», пасля адбыцця якіх Барадзін пакінуў Беларусь, сям'я змагла выехаць да яго толькі праз нейкі час.

У Беларусі ў яго была мэблевая фірма. У Ізраілі Алег Барадзін уладкаваўся цесляром. А калі на краіну напала тэрарыстычная групоўка ХАМАС, пайшоў у валанцёры - дапамагаў пацярпелым і ізраільскім вайскоўцам.

Апошнія навіны