Да +9 °С чакаецца ў Беларусі 9 красавіка
- 8.04.2025, 21:54
Пройдзе невялікі снег.
Воблачнае з праясненнямі надвор'е прагназуецца ў Беларусі 9 красавіка, паведамляе Белгідрамет.
Невялікі снег, у тым ліку мокры, пройдзе ў начны час месцамі па краіне. У светлы час сутак мокры снег і дождж верагодны на паўночна-заходняй палове краіны. Вецер паўночна-заходні, днём з пераходам на паўднёва-заходні, 4–9 м/с, месцамі ягоныя парывы ўзмоцняцца. Атмасферны ціск будзе інтэнсіўна падаць.
Потым тэмпература паветра складзе -2… -8°С, пры праясненнях пахаладае да -10°С. У дзённы час сіноптыкі абяцаюць: у Берасці +7… +9°С, у Гародні +6… +8°С, у Віцебску і Менску +4… +6°С, у Гомелі +3… +5°С, у Магілёве +2… +4°С.