BE RU EN

Лімонам у Беларусі быць

  • 9.04.2025, 11:47

Турцыя змяніла сваю ранейшую пастанову.

Турцыя скасавала сваю ранейшую пастанову прыпыніць экспарт лімонаў з 8 красавіка. Пра гэта абвясціў міністр гандлю краіны Амер Болат пасля сустрэчы з аграрыямі і экспарцёрамі.

Чыноўнік паведаміў, што да новага ўраджаю лімонаў пастанавілі не дапускаць "ніякіх спекулятыўных дзеянняў".

“У гэтым кантэксце часовае абмежаванне на экспарт лімонаў скасаванае. У далейшым дынаміка цэн на ўнутраным рынку будзе строга адсочвацца, а праверкі прадоўжацца”, - дадаў міністр. Ён паабяцаў урадавую падтрымку турэцкім фермерам, вытворцам і экспарцёрам, а таксама прадпрымальнікам і спажыўцам.

Ране Турцыя абвясціла, што з 8 красавіка прыпыняе экспарт лімонаў. Прычынай называліся замаразкі і снегапады, з-за якіх цэны на гэтыя фрукты выраслі і ў самой краіне.

У Беларусі, як піша «Зеркало» са спасылкай на прадстаўнікоў рытэйла, пастаўшчыкі з-за абмежаванняў перайшлі на лімоны з Егіпта і Гішпаніі. Аднак праблемы з лімонамі адчуваюць і гэтыя краіны - дажджы, перабоі з лагістыкай, дэфіцыт кантэйнераў. У выніку адпускныя кошты вытворцаў выраслі ўдвая.

Апошнія навіны