BE RU EN

Прарыў мяжы ў Белгародскай вобласці: танкі УСУ свабодна заехалі ў Расею

  • 9.04.2025, 17:29

Украінскія вайскоўцы паказалі наступ на відэа.

Некалькі танкаў Узброеных сіл Украіны спакойна перасеклі мяжу з Белгародскай вобласцю. Каб гэтага не адбылося, улады расейскага рэгіёна выдаткавалі мільярды рублёў на "магутныя" фартыфікацыі.

Відэа прарыву паказалі байцы 225-га асобнага штурмавага палка УСУ.

На кадрах бачна, як некалькі танкаў свабодна праходзяць абарончыя перашкоды: роў, насып і зубы дракона.

Вайскоўцы іранічна нагадалі, што ўлады Белгародскай вобласці ў 2022 годзе выдаткавалі 10 мільярдаў рублёў (116 млн даляраў) на будаўніцтва фартыфікацый. Будаўніцтва абарончых збудаванняў назвалі «засечная рыса»

Такая буйная сума бюджэтных укладанняў у 5 разоў большая, чым выдаткі на ахову здароўя і ў 70 разоў большую за аб'ём фінансавання праграмы жылля грамадзянам з дзецьмі з інваліднасцю.

Апошнія навіны