BE RU EN

Беларусь плануе скасаваць роўмінг з трыма краінамі

  • 9.04.2025, 18:06

З Менска ў гэтыя краіны адкрытыя прамыя рэйсы.

Беларусь працуе над скасаваннем роўмінгу адразу з трыма краінамі.

Пра гэта стала вядома на III Беларуска-расейскім турыстычным кангрэсе, генеральным партнёрам якога выступіла ААТ «Сбер Банк».

Таннейшая сувязь можа стаць з Арменіяй, Казахстанам і Кыргызстанам.

Дарэчы, з усімі з пералічаных краінаў у Беларусі наладжаныя прамыя авіязносіны.

«Мы працуем над устанаўленнем справядлівых тарыфаў у роўмінгу на ўсёй прасторы ЕАЭС», – расказаў карэспандэнту Tochka.by міністр канкурэнцыі і антыманапольнага рэгулявання ЕЭК Максім Ермаловіч.

Апошнія навіны