BE RU EN

Трамп заклікае кампаніі перамясціцца ў ЗША

  • 9.04.2025, 18:09

Амерыканскі прэзідэнт расказаў пра бонусы для іх.

Прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі Дональд Трамп у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social заклікаў бізнэс перамясціць кампаніі ў Амерыку і паабяцаў ім за гэта значныя бонусы ў выглядзе нулявых тарыфаў, імгненнага падлучэння да энэргазабеспячэння і атрымання дазволаў.

«Гэта выдатны час для таго, каб перанесці сваю кампанію ў ЗША, як гэта робіць Apple і многія іншыя кампаніі... Не чакайце, зрабіце гэта цяпер», – заявіў ён.

Акрамя таго, Трамп таксама падкрэсліў, што рэспубліканцам у Палаце прадстаўнікоў трэба цяпер прыняць праект закона аб зніжэнні падаткаў.

Апошнія навіны