Былы памочнік Лукашэнкі Руды ўцёк у ААЭ
- 9.04.2025, 21:41
Ён пакінуў дзяржслужбу ў 2020 годзе.
Былы памочнік Лукашэнкі і амбасадар Беларусі ў Кітаі, доктар эканамічных навук, прафесар Кірыл Руды пераехаў у Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, піша Office Life.
«Я змяніў свой погляд на Блізкі Усход. Так што для любых асабістых сустрэчаў я буду ў асноўным даступны ў ААЭ», – напісаў вядомы эканаміст у сацсетках.
Кірыл Руды быў памочнікам Лукашэнкі ў эканамічных пытаннях (2013–2016), амбасадарам Беларусі ў Кітаі (2016–2020). Пакінуўшы дзяржаўную службу, ён працаваў у сістэме Банка БелЗЭБ і ўваходзіў у раду Банка развіцця. Потым Кірыл Руды некаторы час выкладаў у БДЭУ і выступаў у якасці кансультанта.
Летась яго запрасілі ў IT-кампанію Andersen Lab каардынаваць працу з дзяржорганамі розных краінаў. Акрамя таго, Руды мае частковую занятасць у якасці намесніка старшыні бізнэс-платформы Eurasia Gulf.