Амбасадар Турцыі расказаў, з чым звязанае падаражанне адпачынку для беларусаў
- 9.04.2025, 20:29
Турцыя – адзін з самых папулярных сярод беларусаў кірункаў для адпачынку.
Амбасадар Турцыі ў Беларусі Гючлю Джэм Ышык сказаў пра прычыны падаражання адпачынку для беларусаў.
– Некаторы рост мог адбыцца, але тут яшчэ паралельна трэба разумець, што вядзецца праца, каб Турцыю пазбавіць іміджу краіны, у якой адпачываць танна, – адзначыў дыпламат.
Паводле словаў амбасадара, Турцыю маюць намер перавесці ў ранг краінаў, дзе годны і якасны адпачынак. Сказана, што лікі, якія датычацца ранняга бранявання, указваюць, што сярод беларусаў захоўваецца стабільны попыт на адпачынак у гэтай краіне.
– Сёлета фіксуецца нават рост, і гэтая інфармацыя адлюстраваная ў сродках масавай інфармацыі. Таму магчымасці, каб адпачыць нядорага, за разумныя грошы, па-ранейшаму ёсць, – падкрэсліў амбасадар Гючлю Джэм Ышык.
Ён заўважыў, што ў 2025 годзе прыкметная высокая цікавасць беларусаў да адпачынку ў Турцыі, і размова ідзе не толькі пра пляжны адпачынак. Дыпламат удакладніў, што гэта і зімовы, і культурны, і рэлігійны, і гастранамічны, і спартовы, і іншыя віды турызму.