BE RU EN

У Крамлі задалі непрыемныя пытанні Лукашэнку

  • 1.05.2025, 12:04

Дыктатар круціўся на смех Пуціну і расейскім прапагандыстам.

На перамовах з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным у Валгаградзе 29 красавіка Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі "ніхто ні ў якім разе не забараняе георгіеўскія стужачкі", аднак дадаў, што ў гэтай сімволікі "своеасаблівая ўсё ж гісторыя". Журналіст крамлёўскага пула ад "Коммерсанта" Андрэй Калеснікаў паспрабаваў зразумець, што меў на ўвазе беларускі дыктатар, піша udf.

Напярэдадні на сустрэчы з расейскім дыктатарам Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі “ніхто не забараняе ні ў якім разе георгіеўскія стужачкі” і што яе носяць, напрыклад, на розных акцыях у памяць аб вайне.

- Хоць я пацікавіўся гісторыяй. Раю, вось вазьміце, няхай вам дадуць гісторыкі ўсю інфармацыю пра георгіеўскую стужачку. Мы гэта не адмаўляем. Хаця своеасаблівая ўсё ж гісторыя гэтай георгіеўскай стужачкі, — падкрэсліў Лукашэнка.

Ён дадаў, што "нічога дрэннага" не бачыць, "калі хтосьці хоча георгіеўскую стужку", і параіў Уладзіміру Пуціну "не звяртаць увагі на асобныя негатыўныя выказванні на гэты конт".

Андрэй Калеснікаў задаўся пытаннем, чаму Лукашэнка “прычапіўся да георгіеўскай стужачкі”:

“Нібыта ўсё з ёй у парадку. І ўжо ў Расеі да яе сапраўды ніякіх пытанняў”.

- Як вядома, імператрыца Кацярына II зацвердзіла георгіеўскую стужачку ў якасці знака заахвочвання салдат і афіцэраў, якія ўдзельнічалі ў Руска-турэцкай вайне 1768-1774 гадоў. Уручалі яе і пазней - за вернасць, адвагу і мужнасць на палях бітваў. Да яе прыкладаліся белы крыж ці чатырохканцовая залатая зорка... Што такога? Навошта залучаць гісторыкаў?

А можа, сама па сабе імператрыца збянтэжыла Аляксандра Лукашэнку?, - напісаў журналіст.

Аднак, мяркуе ён, справа не ў царскім паходжанні георгіеўскай стужкі, а ў тым, што з 2014 года ўлады Беларусі "крытычна сталі ставіцца да гэтых стужак":

— Іх забаранялі ў школах, не рэкамендавалі прадаваць у крамах… Ці не Аляксандр Лукашэнка тады прывітаў забарону георгіеўскай стужачкі? Нешта ў тым, што адбывалася тады, у 2014 годзе, не задаволіла, відаць, прэзідэнта Беларусі. Нешта выклікала пачуццё ўнутранага пратэсту. І вось зараз ён сапраўды рэабілітаваў георгіеўскую стужку. Мабыць, і ва ўласных вачах, - паразважаў журналіст.

Ён таксама цалкам працытаваў адказ Пуціна пасля выказвання Лукашэнкі аб георгіеўскай стужцы, - як высветлілася, расейскі дыктатар таксама ўспрыняў словы суразмоўцы трохі загадкава.

- Аляксандр Рыгоравіч, я не вельмі нават разумею, пра што вы сказалі ў дачыненні да георгіеўскай стужкі… Але здагадваюся, што гэта можа быць. Але за гэтымі сімваламі стаіць наша агульная гісторыя, наша мінулае, сучаснасць і будучыня! - сказаў Пуцін.

Апошнія навіны