BE RU EN

Протас вярнуўся і з «Вашынгтонам» крочыць у другі раўнд плэй-оф НХЛ

  • 1.05.2025, 9:31

Беларус правёў першы матч пасля таго, як залячыў пашкоджаную нагу.

"Вашынгтон Кэпіталс", за які выступае беларускі форвард Аляксей Протас выйшаў у другі раўнд плэй-оф НХЛ, піша sport5.by.

"Сталічныя" ў пятым матчы змаглі падолець "Манрэаль" (4:1) і перамагчы ў серыі з такім жа лікам - 4-1.

Аляксей Протас з'явіўся на лёдзе ўпершыню за 10 матчаў. Форвард аднавіўся пасля траўмы, але дзейснымі дзеяннямі не вызначыўся. Затое чарговая шайба ў расейца Аляксандра Авечкіна.

У складзе пераможцаў галамі таксама адзначыліся Джэйкаб Чыкран, Брэндон Д'юхейм і Том Уілсан (1+1). За “Манрэаль” адзіную шайбу закінуў Эміль Хейнэман.

Беларус Протас згуляў 16:48 хвілін (з іх 1:23 у меншасці), нанёс 1 кідок міма брамы, ужыў 1 хіт, дапусціў 1 страту.

"Сталічныя" ўпершыню з чэмпіёнскага сезона 2017/2018 выйшлі ў другі раўнд плэй-оф НХЛ, дзе сустрэнуцца з "Каралінай".

А вось як выглядае становішча ў серыях першага раўнда Кубка Стэнлі пасля мінулай ночы:

Вашынгтон - Манрэаль - 4:1 (лік у серыі: 4-1).

Тампа-Бэй - Фларыда - 3:6 (лік у серыі: 1-4).

Вініпег - Сэнт-Луіс - 5:3 (лік у серыі: 3-2).

Аляксей Протас вярнуўся і з "Вашынгтонам" крочыць у другі раўнд плэй-оф НХЛ

Беларус правёў першы матч пасля таго, як залячыў пашкоджаную нагу

Апошнія навіны