BE RU EN

Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал турніру ў Мадрыдзе

  • 1.05.2025, 11:45

Беларуская тэнісістка падолела ўкраінку.

Беларуска Арына Сабаленка, якая ў лідарках у сусветным рэйтынгу тэнісістак, выйшла ў паўфінал прэстыжнага турніру серыі WTA 1000 - Mutua Madrid Open.

У чвэрцьфінальным паядынку яна падолела ўкраінку Марту Касцюк, якая займае 36-е месца ў топе.

Выніковы лік матча - 7:6 (7:4), 7:6 (9:7) на карысць Сабаленкі.

У паўфінале турніру спаборніцай беларускі стане яшчэ адна прадстаўніца Украіны - Эліна Світаліна, 17-я ракетка свету.

Апошнія навіны