«Дык дзе ж гэтыя грошы і нашыя беларускія тавары?»
- 1.05.2025, 14:47
Грошы на мадэрнізацыю, як заўсёды, расклалі па кішэнях.
Як жа я люблю атрымліваць падарункі з дому. Гэтая нябачная повязь з Радзімай, энэргетыка Беларусі напаўняе мае сэрца радасцю, пазітывам дый проста разуменнем, што пра нас, эмігрантаў, памятаюць, чакаюць дома, піша ў рэдакцыю Chater97.org наша чытачка Валянціна.
Разбіраю перадачу, удыхаю водар Бацькаўшчыны, адчуваю дотыкам мяккасць ручнікоў, купленых у краме “Лянок”, куды я рэгулярна хадзіла ў Менску, каб аздобіць новымі прыгожымі рэчамі сваю кватэру. І па старой сваёй звычцы разглядаю, з чаго зроблена, дзе і калі.
Вось тут маё сэрца і працінае стралой. Выраблена ў Таджыкістане, адпраўлена ў Екацерынбург, адтуль у Беларусь, дата вырабу — 2019 год. Адзінае, што парадавала – натуральны склад (100 адсоткаў бавоўны).
З гэтай гісторыі вынікае толькі адно пытанне: а дзе ж тады тавары з нашага Аршанскага камбінату. Дзе той рэчыцкі тэкстыль? А дзе ж вырабы менскага камвольнага камбіната, баранавіцкага баваўнянага аб’яднання? За апошнія гады столькі грошай уляляшчылі ў гэтую галіну! Дык дзе ж тыя грошы і нашы айчынныя тавары?
У мяне ўзнікла дзве гіпотэзы: як той казаў, позірк аптыміста і песіміста. Аптыміст у ва мне кажа, што нашу дыхтоўную прадукцыю раскупляюць за мяжой; а вось вачыма песіміста бачу, што, мабыць, грошы на мадэрнізацыю, як заўсёды, раскралі, па кішэнях расклалі, а лёгкая прамысловасць гібее далей. І як бы мне хацелася захоўваць аптымізм, але здаровы розум мяне пераконвае ў адваротным.
А беларусам можна і неліквід з Таджыкістана збыць. Галоўнае — праз вядомую краму ў цэнтры сталіцы…