BE RU EN

Кінатэатр «Дом кіно» ў Менску закрыўся

  • 1.05.2025, 16:55

Будынак аддалі лукашэнкаўскаму БРСМ.

Кінатэатр «Дом кіно» перадалі БРСМ, паведамілі крыніцы «Белсата». 30 красавіка быў апошні сеанс.

Сёння будынак закрыты. Работнікаў «Дома кіно» звольнілі.

«Дом кіно» знаходзіўся ў будынку былога кінатэатра «Партызан» з 2005 года. Кінатэатр быў папулярным месцам адпачынку менчукоў. Пасля рамонту змянілася шыльда, і кінатэатр атрымаў назву «Дом кіно». Цяпер там кіназала на 584 месцы з VIP-радам на 26 месцаў.

Тэхнічнае абсталяванне - сістэма аб'ёмнага агучвання «Dolby Digital EX», электронны кінапраектар «Kinoton» і лічбавы відэапраектар. Кінатэатр «Дом кіно» знаходзіцца ў муніцыпальнай уласнасці ўнітарнага прадпрыемства «Кінавідэапракат» Менскага гарадскога выканаўчага камітэта.

У часы БССР з 1975 г. знаходзіўся ў будынку Чырвонага касцёла. Там былі дзве залы і музей кінематаграфіі. Вернікам будынак касцёла вярнулі ў 1990-я.

Апошнія навіны