Лукашыст і злачынец Дзмітрый Баскаў ездзіць на Bentley без нумароў
- 1.05.2025, 17:08
Танаванне люксавага аўто таксама парушае правілы.
Злачынца Дзмітрый Баскаў, набліжаны да Лукашэнкі, з'явіўся на закрыцці хакейнага сезона на Bentley без нумароў, заўважыла «Трибуна».
Ёсць пытанні і да таніроўкі аўтамабіля. Згодна з беларускімі Правіламі дарожнага руху шыбы павінны прапускаць 70% святла.
Баскаў - былы хакеіст, бізнэсовец, цяпер член "савета рэспублікі". Быў кіраўніком Беларускай федэрацыі хакея ў 2020-2021 гадах. У верасні 2021-га ІІХФ дыскваліфікавала яго на пяць гадоў за пераслед хакеістаў паводле палітычных матываў. Журналісцкія расследаванні выявілі, што ў лістападзе 2020-га Баскаў знаходзіўся на Плошчы Перамен у момант збіцця да смерці Рамана Бандарэнкі.