Беларуска Сасновіч упэўнена набліжаецца да фіналу на Catalonia Open
- 1.05.2025, 20:56
За выхад у фінал беларуская тэнісістка будзе змагацца са швэйцаркай Рэбекай Машаравай.
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч паспяхова выступае на турніры катэгорыі WTA 125 Catalonia Open.
У чвэрцьфінале беларуска (№110 WTA) за два сэты расправілася з гішпанкай Карлатай Марцінес Сірэс, якая займае 244-е месца ў рэйтынгу WTA.
Гульня доўжылася 1 гадзіну 49 хвілінаў і скончылася з лікам 6:3, 7:5 на карысць Сасновіч.
За выхад у фінал беларуская спартоўка пазмагаецца са швэйцарскай тэнісісткай Рэбекай Машаравай (№153 WTA).