BE RU EN

Трускаўкі на снезе: На Магілёўшчыне 1 траўня прайшоў град

  • 1.05.2025, 21:40

Відэа з лецішчаў.

Беларуская вясна не перастае здзіўляць. І часам нечаканкі не вельмі прыемныя.

Травень стартаваў з рэзкага пахаладання, ноччу нават абяцаюць замаразкі. Але чаго дакладна не чакалі жыхары Магілёўскага раёна – дык гэта граду.

Адзін з мясцовых паблікаў «Могилев Сейчас» падзяліўся відэа, дзе жанчына абыходзіць градкі трускавак, засыпаныя лядзянай крошкай.

І няхай кусцікі накрытыя ад раптоўных халадоў, ад градзінаў гэта іх можа і не выратаваць, наракае гаспадыня.

«Што не дабіла марозам – даб'е градам», – кажа яна на відэа.

У каментарах магіляўчане спрачаюцца. Хтосьці сумняваецца ў праўдзівасці відэа, бо нічога такога не заўважыў.

Іншыя ж кажуць, што град быў – проста раніцай і нядоўга, так што гэты анамальны «збой» надвор’я можна было лёгка прапусціць.

Апошнія навіны