BE RU EN

Расея закрывае неба над палігонам, адкуль запускала «Арэшнік»

  • 10.05.2025, 10:33

Што адбываецца?

Расея закрывае паветраную прастору над ракетным палігонам «Капусцін Яр». Абмежаванні могуць сведчыць аб падрыхтоўцы да запуску балістычных ракет.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на адпаведны NOTAM, атрыманы Федэральнай управай цывільнай авіяцыі ЗША.

Забарона на палёты будзе дзейнічаць 12 і 13 траўня з 06:00 да 16:00 паводле мясцовага часу.

У паведамленні ўказана, што закрыццё ахоплівае ад узроўню зямлі да неабмежаванай вышыні, што з'яўляецца тыповай прыкметай ракетных выпрабаванняў або запускаў.

Усе паветраныя судны атрымалі забарону на знаходжанне ў гэтым раёне ў названы перыяд.

Гэта ўжо не першы выпадак, калі закрыццё паветранай прасторы над палігонам супадае з актыўнасцю расейскіх вайскоўцаў.

Такія паведамленні публікавалі таксама ў снежні: 11-13 і 16-21 снежня.

Ужо 13 снежня Расея ажыццявіла масаваны ракетны ўдар па Украіне з ужываннем розных тыпаў ракет - балістычных, крылатых і гіпергукавых.

Апошнія навіны