Намесніка губернатара Белгародскай вобласці РФ параніла падчас атакі ўкраінскага дрона
- 10.05.2025, 10:59
Удар быў нанесены раніцай 9 траўня.
У выніку ранішняга ўдару ўкраінскага беспілотніка па будынку ўрада Белгародскай вобласці раненні атрымалі два чалавекі, паведаміў губернатар рэгіёну Вячаслаў Гладкоў. Адным з пацярпелых апынуўся яго намеснік - Аляксандр Лорэнц, другім - супрацоўнік Расгвардыі, піша The Moscow Times.
Падначалены Гладкова атрымаў страсенне мазгоў і кантузію, падчас налёту беспілотніка самалётнага тыпу ён знаходзіўся каля будынка адміністрацыі, напісаў кіраўнік Белгародскай вобласці ў тэлеграм-канале. Аднак пасля ранення чыноўнік усклаў кветкі да Вечнага агню і толькі пасля гэтага яго агледзелі медыкі абласной клінічнай лякарні, якія выявілі «страсенне і акубаратраўму». Абышлося без шпіталізацыі.
Акрамя намесніка губернатара з прычыны нападу «сляпое аскепкавае раненне сцягна» атрымаў расгвардеец. Яго адправілі ў шпіталь, удакладніў Гладкоў.
Удар па будынку белгародскага ўрада адбыўся раніцай 9 траўня. Мяркуючы з відэа, якое апублікаваў Гладкоў, робат рэзнуўся ў адну з калон на даху будынка. Першапачаткова кіраўнік рэгіёна паведамляў, што ніхто не пацярпеў. «Белгарад №1» напісаў, што беспілотнік ляцеў у акно Гладкова.