BE RU EN

Шасцёра дзяўчат давялі лукашыстаў да істэрыкі падчас салюту ў Магілёве

  • 10.05.2025, 15:00

Відэа выклікала абурэнне ў праўладных каналах.

9 траўня ў Магілёве, як і ў шэрагу іншых беларускіх гарадоў, прайшоў салют. Шасцёра невядомых дзяўчат, якія прысутнічалі на гэтым святы, паказалі салюту сярэдні палец. Відэа, на якое патрапілі гэтыя дзеянні, выклікала абурэнне ў праўладных каналах.

Пасля з'яўлення відэа тэлеграм-каналы, звязаныя з беларускімі сілавікамі, заклікалі знайсці дзяўчат.

Як сцвярджае тэлеграм-канал, звязаны з МУС, дзяўчат ужо ідэнтыфікавалі. Нібыта частка з іх самастойна звярнулася ў міліцыю.

У чым іх абвінавачваюць, пакуль невядома.

Апошнія навіны