BE RU EN

УСУ ліквідавалі высокапастаўленага расейскага камандзіра

  • 10.05.2025, 22:24

Ён ваяваў ва Украіне з 2022 года і атрымаў мноства пуцінскіх узнагарод.

На Данеччыне 26 красавіка сёлета Узброеныя сілы Украіны ліквідавалі намесніка камандзіра шостага танкавага палка 90-й танкавай дывізіі Цэнтральнай вайсковай акругі РФ - падпалкоўніка Рамана Канстанцінавіча Агая, 1990 года нараджэння.

Пра гэта, спасылаючыся на некралогі прыхільнікаў «расейскага свету», паведаміў блогер і ўкраінскі патрыёт з акупаванага Данецка, які вядзе старонку «Necro Mancer» у сацыяльнай сетцы «X».

Так, паблік «Нататнік Волжскі» паказаў, што інтэрвент атрымаў раненне, несумяшчальнае з жыццём, падчас выканання баявога задання.

Акупант ваяваў ва Украіне з 2022 года і атрымаў мноства пуцінскіх узнагарод.

Апошнія навіны