BE RU EN

Украінскі «МіГ-29» знішчыў базу акупантаў на Херсоншчыне

  • 10.05.2025, 22:28

Па важнай цэлі стукнулі французскімі кіраванымі авіябомбамі AASM-250 HAMMER .

Знішчальнік "МіГ-29" Узброеных сіл Украіны з дапамогай французскіх кіраваных авіяцыйных бомбаў "AASM-250 HAMMER" знішчыў два дамы з расейскімі інтэрвентамі ў адным з акупаваных населеных пунктаў на поўдні Украіны. Пра гэта паведаміў Telegram-канал "Саняшнік", які спецыялізуецца на авіяцыйнай тэматыцы, апублікаваўшы адпаведнае відэа.

Аператары дронаў спачатку выявілі важныя цэлі, пераканаўшыся, што ў названых дамах знаходзіцца шмат захопнікаў - гэта відаць у першай частцы роліка. Затым паказаны палёт знішчальніка, які запусціў бомбы.

У трэцяй частцы відэа зафіксаваны амаль адначасовыя трапленні ў размешчаныя побач дамы, магутныя выбухі, пасля якіх замест будынкаў засталіся толькі варонкі. У каментары пазначана:

«На Херсоншчыне большасць намаганняў УСУ накіравана на знішчэнне аператараў БПЛА, камандных пунктаў, плаваючых сродкаў і жывой сілы».

Апошнія навіны