Гісторыя з дзяўчатамі, якія ў Магілёве давялі лукашыстаў да істэрыкі, атрымала працяг
- 10.05.2025, 17:48
Відэа выклікала абурэнне ў праўладных каналах.
Дзяўчынак-падлеткаў, якія паказалі сярэдні палец падчас салюта 9 мая ў Магілёве, паставяць на кантроль у інспекцыі спраў непаўналетніх, іх бацькоў прыцягнуць да адказнасці. Як піша «Зеркала», пра гэта паведамілі ў адным з праўладных тэлеграм-каналаў, звязаных з сілавікамі.
«З прычыны ўзросту (13 і 14 гадоў) і, магчыма, адсутнасці ўсвядомленасці зробленага, усе ўдзельнікі перфомансу прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, недзе разам з бацькамі. З бягучага дня ўсе будуць стаяць на кантролі ў інспекцыі спраў непаўналетніх», - распавёў аўтар канала.
Ён падкрэсліў, што дзяўчынкі размясцілі ролік у сябе ў сацсетках яшчэ напярэдадні, аднак "ніводзін педагог не звязаўся са сваімі курыруючымі інспектарамі, каб прыняць захады".
Класным кіраўнікам і школьным настаўнікам прапанавана "крыху больш надзяляць часу профілям дзяцей у сацсетках".