BE RU EN

Аперацыя «самаліквідацыя»: расейскі палкоўнік спалохаўся дронаў і застрэліўся

  • 10.05.2025, 19:05

Беспілотнікі давялі расейца да вар'яцтва.

Расейскі палкоўнік застрэліўся праз паніку ў выніку налёту ўкраінскіх беспілотнікаў на Крым. Інцыдэнт адбыўся 2 траўня, калі Украіна праводзіла атаку на акупаваны паўвостраў. Пра гэта паведаміў спікер Украінскага добраахвотніцкага войска Сяргей Братчук у Telegram.

У той дзень у Крыме і Севастопалі між іншым (там і пражываў акупант) абвесцілі паветраную трывогу. Крыніцы паведамілі, што начальнік вайскова-медычнай камісіі расейскага МУС Сяргей Токараў выпадкова застрэліў сам сябе ў галаву, пакуль доўжылася трывога.

Праз дзеянні ўкраінскага войска Токараў запанікаваў: расеяц узяў траўматычны пісталет, выйшаў у двор уласнага дома і пачаў страляць. Сваякі акупанта спрабавалі супакоіць яго, аднак у нейкі момант Токараў выпадкова застрэліўся.

Апошнія навіны