BE RU EN

Буйное беларускае прадпрыемства патрапіла пад новыя санкцыі Украіны

  • 10.05.2025, 20:10

За супрацу з расейскім вайскова-прамысловым комплексам.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 9 траўня падпісаў указ аб увядзенні санкцыі супраць 58 фізічных асоб - грамадзян Расеі і 74 кампаній. Сярод апошніх аказалася і адно беларускае прадпрыемства — кампанія «Планар», якая спецыялізуецца на вырабе абсталявання для вытворчасці электронікі.

Згодна з указам украінскага прэзідэнта, які быў апублікаваны на сайце офіса Зяленскага, абмежаванні ў дачыненні да беларускага прадпрыемства, якое таксама знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, уведзены на тэрмін у 10 гадоў, а ў якасці прычыны санкцый названа супрацоўніцтва з расейскім вайскова-прамысловым комплексам. У беларускай кампаніі гэтую навіну пакуль ніяк публічна не каментавалі.

Апроч беларускага «Планара» ў санкцыйны спіс, падрыхтаваны Радай нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны (РНБА), патрапілі таксама адна кітайская кампанія, некалькі прадпрыемстваў, зарэгістраваных у Іране і Узбекістане. Большая ж частка кампаній (67), якія трапілі пад украінскія санкцыі - расейскія.

Апошнія навіны