BE RU EN

У Беларусі – чарговы антырэкорд на рынку працы

  • 11.05.2025, 11:31

Дэфіцыт кадраў расце шакавальнымі тэмпамі.

У Беларусі прадаўжае расці дэфіцыт кадраў. На 11 траўня ў цэлым па краіне патрабуецца крыху больш за 205 тысячаў працаўнікоў. Гэтулькі прапановаў ад наймальнікаў размешчана ў агульнарэспубліканскім банку вакансій, піша «Люстэрка».

У цэлым па краіне на 11 траўня патрабуецца 205060 супрацоўнікаў. Нагадаем, адзнаку 200 тысячаў колькасць вакансій перавысіла ў другой палове красавіка гэтага года.

Больш за ўсё кадраў цяпер трэба ў Менску – 56555. Для параўнання: на 14 лютага ў сталіцы было 51,9 тыс. прапановаў для спашукальнікаў. Нагадаем, раней у Мінпрацы звярталі ўвагу на тое, што ў Менску патрабуецца больш за ўсё працаўнікоў – блізу чвэрці ад усіх вакансій па краіне. Асабліва патрэбныя ў сталіцы кадры ў сферы IT, гандлі і медыцыне.

У Беларусі – чарговы антырэкорд на рынку працы

У цэлым па краіне на 11 траўня патрабуецца 205060 працаўнікоў.

Апошнія навіны