BE RU EN

Пад Кобрынам цягнік са 151 пасажырам сутыкнуўся з трактарам

  • 11.05.2025, 13:59

Пацярпелі другі і трэці вагоны.

У Беларускай чыгунцы (БЧ) паведамілі, што 11 траўня 2025 года ў 11.36 на рэгуляваным чыгуначным пераездзе перагону Кобрын – Гарадзец пасажырскі цягнік сутыкнуўся з трактарам з каўшом, піша «Телеграф».

Другі і трэці вагоны пасажырскага цягніка нумар 676 Берасце – Гомель пацярпелі. Пры гэтым на момант аварыі ў цягніку ехаў 151 пасажыр. У БЧ запэўнілі, што ніхто з іх не пацярпеў.

Пазней стала вядома, што цягнік №676 Берасце – Гомель рушыў са станцыі Гарадзец у 12.17 з затрымкай на 42 хвіліны.

Фота і відэа з месца аварыі пакуль няма.

Апошнія навіны