У Расеі ўпала галоўная крамлёўская вежа
- 11.05.2025, 22:12
Падзенне Спаскай вежы паказалі на відэа.
Падчас параду 9 траўня ў Хабараўскам краі РФ з аўтамабільнай платформы ўпала галоўная крамлёўская вежа – Спаская.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, на запісе, апублікаваным у сацсетках, відаць, што падчас руху зорка на вяршыні макета зачапілася за гірлянду, нацягнутую ўпоперак дарогі.
Падаючы, макет збіў з платформы жанчыну ў форме савецкага войска часоў Другой сусветнай вайны. Яна ўпала на асфальт і яе прыціснула макетам.