BE RU EN

Папа Рымскі Леў XIV для падрыхтоўкі да абрання паглядзеў «Канклаў»

  • 11.05.2025, 15:48

У 2025 годзе галівудскі фільм атрымаў прэмію «Оскар».

Папа Рымскі Леў XIV перад зборам кардыналаў глядзеў галівудскі фільм Эдварда Бергера «Канклаў», заявіў ягоны старэйшы брат Джон Прэво ў інтэрв'ю NBC Chicago.

Паводле словаў Прэво, ягонаму брату трэба было расслабіцца перад важным мерапрыемствам. Ён жартам спытаў у будучага пантыфіка, ці глядзеў ён «Канклаў» для падрыхтоўкі.

«Я даведаўся ў яго, ці глядзеў ён фільм “Канклаў”, каб разумець, як сябе паводзіць на сходзе кардыналаў. ...> Я хацеў адарваць яго ад гэтага, пасмяяцца з чагосьці, таму што ён адчуваў вялікую адказнасць», – падзяліўся Прэво.

У красавіку пасля смерці Папы Рымскага Францішка ў ЗША рэзка вырасла цікавасць да фільмаў «Канклаў» і «Два папы», якія апавядаюць пра ўнутранае жыццё Ватыкана. Паводле звестак аналітычнай кампаніі Luminate, колькасць праглядаў фільма «Канклаў» на ўсіх платформах вырасла на 283% усяго за два дні – з 20 да 21 красавіка.

У 2025 годзе «Канклаў» атрымаў прэмію «Оскар» за найлепшы адаптаваны сцэнар, над ім працаваў Пітэр Строан.

Апошнія навіны