BE RU EN

Вайскоўцы УСУ паказалі, як сёння выглядае Ваўчанск

  • 11.05.2025, 16:01

Фота.

Расейскія акупанты ператварылі Ваўчанск на поўначы Харкаўскай вобласці ў руіны, у горадзе, за які працягваюцца баі, не засталося ніводнай ацалелай пабудовы.

Пра гэта сведчаць фатаграфіі, апублікаваныя 57-й асобнай мотапяхотнай брыгадай імя кашавога атамана Косця Гардзіенкі (57 АМБр).

«Быў квітнеючы горад. Стаў ранай на мапе Украіны. Гэтыя фатаграфіі - не проста кантраст. Гэта крык, гэта папрок, гэта праўда пра «рускі свет», які прынёс з сабой смерць, разбурэнні і боль», — пракаментавалі байцы здымкі Ваўчанска, на якіх горад да і пасля поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну.

Як адзначылі ў УСУ, сёння Ваўчанск «вымерлы, разбіты, але нескароны».

«Мы не забудзем. Мы не прабачым. І мы адбудуем», - падкрэслілі ў 57-й АМБр.

Расейскія захопнікі акупавалі Ваўчанск у першы дзень поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну, раніцай 24 лютага 2022 года. Увосень таго ж года УСУ вызвалілі горад. У зоне баявых дзеянняў Ваўчанск зноў апынуўся ў траўні 2024 года.

Са слоў украінскіх абаронцаў, зараз вораг штодня праводзіць штурмавыя дзеянні, сітуацыя на Ваўчанскім накірунку застаецца складанай.

Апошнія навіны