У Менску каля Цнянскага вадасховішча знайшлі танкавы набой
- 11.05.2025, 16:38
Фотафакт.
Мянчук выпадкова знайшоў каля вуліцы Аляксандраўскай і Цнянскага вадасховішча падазроны аб'ект. Мужчына, як пішуць «Минск-Новости», адразу ж звярнуўся да праваахоўнікаў, на месца прыбыла аператыўна-следчая група, тэрыторыя была ўзятая пад кантроль.
Праз некаторы час спецыялісты супрацьміннага цэнтра Узброеных Сіл Беларусі паведамілі, што знойдзены прадмет - 125-мм аскепкава-фугасны набой гарматы танка Т-72Б. У яго адсутнічае ўзрывальнік, аднак ён можа быць небяспечны, бо ўнутры знаходзіцца выбуховае рэчыва.