Куды знікла беларуская бульба?
- 11.05.2025, 19:34
МАРГ назваў прычыну.
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) выявіла парушэнні ў пастаўках бульбы са стабілізацыйных фондаў. Як паведамілі ў ведамстве, нягледзячы на дастатковыя запасы прадукцыі ў сховішчах, у гандлі фіксаваліся перабоі.
Паводле інфармацыі аблвыканкамаў і Менгарвыканкама, аб'ёмы бульбы ў стабілізацыйных фондах на міжсезонны перыяд 2024-2025 гадоў перавышалі ўстаноўленыя мінімальныя нормы. Аднак у крамах назіраліся перабоі з пастаўкамі. Гэтыя звесткі пацвярджаюцца як вынікамі праверак МАРГ, так і зваротамі грамадзян і тлумачэннямі саміх гандлёвых арганізацый.
Акрамя таго, падчас супольных праверак МАРГ, ДМК, МУС і Дзяржпагранкамітэта былі зафіксаваныя шматлікія выпадкі незаконнага вывазу бульбы за мяжу - у асобных эпізодах размова ішла аб партыях да 20 тон, з удзелам замежных грамадзян.
Ведамства працягвае праверку дзеянняў арганізацый, адказных за захоўванне прадукцыі, каб выявіць магчымыя парушэнні пры пастаўках у гандлёвыя сеткі.