BE RU EN

Рубіё возьме ўдзел у сустрэчы NATO ў Турцыі

  • 11.05.2025, 17:37

Будуць абмяркоўваць вайну ва Украіне.

Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіё возьме ўдзел у нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў NATO ў Турцыі 14-16 траўня, дзе будуць абмяркоўваць спыненне вайны Расеі супраць Украіны.

Пра гэта ў нядзелю, 11 траўня, паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на заяву Дзярждэпа ЗША.

«Напярэдадні саміту NATO ў Гаазе ў чэрвені гэтага года дзяржсакратар будзе прасоўваць парадак дня прэзідэнта [ЗША] Трампа для забеспячэння таго, каб чальцы Альянсу зрабілі свой унёсак ва ўмацаванне і павышэнне эфектыўнасці NATO», - гаворыцца ў заяве Дзяржаўнага дэпартамента.

Саміт лідараў краін NATO 2025 года адбудзецца ў Гаазе, Нідэрланды, з 24 да 26 чэрвеня. Чакаецца, што ў саміце возьме ўдзел таксама прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Апошнія навіны