BE RU EN

У Беларусь прыляцелі прэзідэнт Зімбабвэ і генеральны сакратар Кампартыі В'етнама

  • 11.05.2025, 18:33

Ім будуць паказваць прадпрыемствы.

11 траўня ў Менск прыбылі прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва> і генеральны сакратар Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі В'етнама То Лам. З імі абодвума ў Аляксандра Лукашэнкі на найбліжэйшыя дні запланаваня сустрэчы, у тым ліку «азнаямленне з айчынным прамысловым патэнцыялам». Праўда, з афрыканскім госцем дыктатар сустрэнецца толькі праз некалькі дзён пасля яго прылёту ў Менск, паведамляе «Зеркало».

На панядзелак, 12 траўня, запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з генеральным сакратаром ЦК Кампартыі В'етнама То Ламам. Афіцыйная тэма для абмеркавання гучыць так: развіццё стратэгічнага супрацоўніцтва ў ключавых накірунках у эканоміцы, палітыцы і гуманітарнай сферы.

«Праграма афіцыйнага візіту То Лама, акрамя перамоў у Палацы Незалежнасці, прадугледжвае мерапрыемствы па лініі Нацыянальнага сходу і ўрада, азнаямленне з айчынным прамысловым патэнцыялам», — піша прэс-служба Лукашэнкі.

А 14 траўня Лукашэнка сустрэнецца з прэзідэнтам Зімбабвэ Эмерсанам Мнангагвам, які таксама прыляцеў у Менск 11 траўня, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

У іх запланаваныя сустрэчы «ў вузкім і пашыраным складах». Тэмы такія: стан двухбаковага супрацоўніцтва, ход рэалізацыі існых і новыя перспектыўныя праекты, у тым ліку ў гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай сферах.

«Плануецца, што лідар Зімбабвэ наведае ў Беларусі шэраг прадпрыемстваў і знакавых месцаў», — паведаміла прэс-служба.

Апошнія навіны