У Афганістане забаранілі шахматы
- 11.05.2025, 19:48
Талібы мяркуюць, што шахматы з'яўляюцца азартнай гульнёй.
Кіраўніцтва Афганістана забараніла гуляць у шахматы. Пра гэта паведамляе Khaama press.
Паводле інфармацыі крыніцы, пастанова была прынятая з рэлігійных меркаванняў. Улады краіны мяркуюць, што шахматы з'яўляюцца азартнай гульнёй і супярэчаць рэлігійным нормам.
Раней улады Афганістана адмовіліся прызнаваць жаночую палову нацыянальнай каманды на Алімпійскіх гульнях 2024 года ў Парыжы. Прадстаўнік спартовай управы ўрада краіны Аталь Машвані заявіў, што толькі трое мужчын з'яўляюцца афіцыйнымі ўдзельнікамі Гульняў, бо цяпер у Афганістане жаночы спорт забаронены.