Зяленскі: Буду чакаць Пуціна ў чацвер у Турцыі асабіста
- 11.05.2025, 20:15
Прэзідэнт Украіны заявіў, што чакае ад РФ спынення агню.
Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што асабіста будзе чакаць расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна ў Турцыі ў чацвер, 15 траўня.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву прэзідэнта Украіны.
«Мы чакаем ад заўтра спынення агню - поўнага і працяглага, каб даць неабходную аснову дыпламатыі. Няма сэнсу зацягваць забойствы. І буду чакаць Пуціна ў чацвер у Турцыі. Асабіста», - падкрэсліў ён.
Прэзідэнт Украіны таксама дадаў, што спадзяецца, што гэтым разам расейцы не будуць шукаць прычын, чаму яны не могуць.