BE RU EN

Вядомая бліжэйшая дата, калі «Барсэлона» можа стаць чэмпіёнам Гішпаніі

  • 11.05.2025, 21:24

Каталонцы апярэджваюць "Рэал" на сем балаў.

"Барсэлона" падолела "Рэал" на сваім полі з лікам 4:3. Як вынік, каманда Ханса-Дзітэра Фліка наблізілася да чэмпіёнскага тытула. Цяпер каталонцы апярэджваюць другіх мадрыдцаў на сем балаў (82 супраць 75).

Наперадзе яшчэ тры туры, гэта значыць кожная з каманд можа набраць яшчэ дзевяць балаў. "Барсэлона" можа стаць чэмпіёнам Гішпаніі ўжо ў сераду, 14 траўня. Гэта адбудзецца, калі “Рэал” не падолее на сваім полі “Мальёрку”.

Калі ж "Рэал" атрымае перамогу, то "Барсэлона" зможа аформіць тытул на наступны дзень, 15 траўня. Для гэтага камандзе Фліка трэба будзе падолець на выездзе "Эспаньёл".

Апошнія навіны